Сёння на пятай кнопцы хварэем за нашых хакеістаў. Зборная Беларусі на чэмпіянаце свету правядзе сваю шостую гульню ў рамках групавога раўнда, у саперніках Швейцарыя. "Крыжакі" пасля пяці матчаў набралі 9 ачкоў, у каманды Міхаіла Захарава 4 балы. Толькі перамога беларусаў у асноўны час захавае мінімальныя шанцы на выхад у плэй-оф планетарнага форуму. Гульня Беларусь - Швейцарыя пачнецца ў 16:15 на "Беларусь 5".













