Беларусь - Паўночная Ірландыя. На "Барысаў-Арэне" адборачны паядынак ЧЕ

11 июня 2019

Актыўна рыхтуючыся да Еўрапейскіх гульняў, краіна працягвае жыць насычаным спартыўным жыццём. Сёння ўвага футбольных балельшчыкаў ізноў прыкаваная да "Барысаў-Арэны". Зборная Беларусі праводзіць адборачны паядынак  чэмпіянату Еўропы. На гэты раз сапернік  Паўночная Ірландыя. Пачатак у 21:45. Прамую трансляцыю матча будзе весці  тэлеканал "Беларусь 5".

У чаканні паядынку і наша здымачная група. 

Павел Капуцкі ўжо на "Барысаў-Арэне" (відэа).