Беларусь сёння прымае Албанію ў футбольнай Лізе нацый

4 сентября 2020
Усе 23 гульцы, выкліканыя ў зборную Беларусі па футболе, гатовыя выйсці на поле. Матчам з Албаніяй наша каманда стартуе ў новым розыгрышы Лігі нацый. Паядынак пачнецца ў 21:45 на стадыёне "Дынама". "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры. Зборная Беларусі па футболе сёння знаходзіцца за дзве перамогі ад фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы - для гэтага спачатку трэба абгуляць Грузію 8 кастрычніка, здавалася б, менавіта гэты матч - арыенцір, але будучыя сустрэчы з Албаніяй і Казахстанам ні ў кім выпадку не разглядаюцца як прахадныя.