Беларусь прымае трэці этап Кубка свету па верталётным спорце

9 августа 2019
Першы прайшоў у Англіі, другі - у Расіі. Спаборніцтвы стартавалі сёння на аэрадроме Кукавячына пад Віцебскам. Дзевятнаццаць экіпажаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы і Чэхіі будуць змагацца ў двух відах праграмы - паралельнай развозцы грузаў і паралельным слаламе. Вышэйшы пілатаж на Мі-2 і Robinson R-44 прадэманструюць і мужчынскія, і жаночыя экіпажы.  

Заўтра пройдуць чвэрцьфіналы і паўфіналы, а ў нядзелю стануць вядомыя імёны прызёраў.