Беларусь прымае маштабны трэнінг-кэмп для дзюдаістаў

11 июня 2014

Каля 400 спартсменаў з 30 краін. Беларусь прымае адзін з самых маштабны трэнінг-кэмпаў для дзюдаістаў. У Стайках сабраліся чэмпіёны свету і Еўропы. Спартсмены рыхтуюцца да чэмпіянату свету, які ў канцы жніўня пройдзе ў Чэлябінску.


Дзюдаісты ўжо пачалі барацьбу за алімпійскія ліцэнзіі. На Гульнях у Рыа будуць разыграныя 18 камплектаў узнагарод: па дзевяць у мужчын і жанчын.