Беларусь прымае чэмпіянат свету па верталётным спорце

23 июля 2018

Паўсотні экіпажаў з 15 краін на гэтым тыдні будуць здзіўляць сваім майстэрствам беларусаў. Наша краіна прымае чэмпіянат свету па верталётным спорце. Першынство адкрыецца заўтра на аэрадроме Ліпкі, а вось баталіі будуць праходзіць на Баравой. Беларускія авіятары - сярод фаварытаў. На папярэднім чэмпіянаце ў Польшчы яны заваявалі сярэбраныя ўзнагароды. Выберуць і лепшы жаночы экіпаж. Працягнецца авіяфэст фестывалем #Пранеба. Паводле традыцыі самымі відовішчнымі стануць верталётныя гонкі. А сюрпрыз гэтага года - начная гонка дронаў, якая пройдзе ўпершыню.