Беларусь прымае чэмпіянат свету па тайландскім боксе

5 мая 2017

Напярэдадні ў Палацы спорту прайшла цырымонія адкрыцця, сёння ў 15 гадзін пачнуцца першыя баі. У Мінску сабралося каля паўтысячы спартсменаў з усёй планеты. Муай-тай спадзяецца ўжо ў найбліжэйшыя гады прабіцца ў праграму летніх Алімпійскіх гульняў. У такім разе медальная скарбонка Беларусі стане яшчэ цяжэйшай.

Дарэчы, чэмпіянат свету прадоўжыцца да 12 мая.