Беларусь прыме чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў 2019 годзе

7 декабря 2016

Чэмпіянат свету - 2019 па летнім біятлоне пройдзе ў Раўбічах. За гэта прагаласаваў выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў. На такое рашэнне паўплывала ў тым ліку і зорная "Гонка легенд", якая два гады запар праходзіла ў рэканструяваным спарткомплексе "Раўбічы". Чэмпіянаты свету па гэтым відзе спорту праводзяцца з 1996 года. Адзначым, што ў 2019-м Беларусь прыме другія Еўрапейскія гульні, а найбліжэйшы чэмпіянат свету па летнім біятлоне ў наступным годзе пройдзе ў расійскім Чайкоўскім.