Беларусь атрымала права прыняць чарговы буйны спартыўны форум

3 мая 2017

Чэмпіянат свету сярод дзяўчат да 17 гадоў. Сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі баскетбола ў Ганконгу Беларусь атрымала права ў наступным годзе прыняць чарговы буйны спартыўны форум. Лепшыя юныя баскетбалісткі планеты збяруцца ў Мінску летам. На правах гаспадынь у чэмпіянаце згуляюць і беларускі.

Сюжэт Паўла Капуцкага. У жніўні дарослая зборная Беларусі спаборнічае на Алімпійскіх гульнях у Рыа і ледзь не выходзіць у плэй-оф. Пасля Пекіна гэта наша другое пападанне на Гульні. Жаночая баскетбольная зборная - наш гонар. У чэрвені каманда Наталлі Трафімавай выступіць на чэмпіянаце Еўропы ў Чэхіі. Анастасія Верамеенка не згуляе дакладна, удзел Алены Леўчанкі пад пытаннем. Зборнай патрэбна свежая кроў. Донарам павінна стаць каманда дзяўчат, якая наступным летам дзякуючы намаганням федэрацыі зможа згуляць на хатнім чэмпіянаце свету.

На чэмпіянат свету сярод дзяўчат прэтэндавалі чатыры краіны. Галоўным козырам Беларусі стаў выдатна праведзены два гады таму моладзевы чэмпіянат Еўропы па баскетболе тры на тры. Тады прадстаўнікі міжнароднай федэрацыі назвалі турнір лепшым у гісторыі. Гэты від будзе прадстаўлены і на другіх Еўрапейскіх гульнях у 2019 годзе.

Чэмпіянат свету па баскетболе сярод дзяўчат да 17 гадоў праводзіцца двойчы на год, пачынаючы з 2010 года. 16 краін - удзельніц. Тры разы тут перамагала каманда ЗША. Але апошні раз у Іспаніі лепшай стала зборная Аўстраліі. Нашы дзяўчаты паспяховыя на чэмпіянаце Еўропы, але летам 2018 паспрабуюць сябе на сусветным узроўні. Турнір пройдзе з 30 чэрвеня па 8 ліпеня.