Беларусь падасць заяўку на правядзенне ЕЎРА-2020 да 12 верасня гэтага года

10 июля 2013

А ўжо праз тыдзень УЕФА адкажа - ці дапушчаны Мінск да конкурсу. Калі так, то да красавіка 2014 года павінна быць аформлена дасье з планам падрыхтоўкі нашай сталіцы да чэмпіянату. ЕЎРА-2020 пройдзе ў 13 гарадах, пры гэтым толькі 2 стадыёны могуць быць умяшчальнасцю менш як 50 тысяч гледачоў. Стадыён Дынама пасля рэканструкцыі будзе разлічаны на 40 тысяч. 13 гарадоў - гаспадароў ЕЎРА-2020 будуць аб'яўленыя ў верасні 2014 года.