Мужчынская зборная Беларусі па валейболе няпростай перамогай завяршае хатні этап Залатой Еўралігі. Пасля перамогі над Чэхіяй 3:1 і паражэння ад Турцыі (0:3) сёння каманда Віктара Бекшы вырвала вікторыю ў Партугаліі (3:2) і выйшла на другое месца ў турнірнай табліцы групы С. Наступны, другі, этап спаборніцтваў пройдзе ў Партугаліі з 4 па 6 чэрвеня.













