Беларусь адзначае Сусветны дзень настольнага тэніса

6 апреля 2018

Адзін з самых папулярных на планеце відаў спорту развіты ў нашай краіне і ўвойдзе ў праграму Еўрапейскіх гульняў - 2019 у Мінску. Раніцай у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па настольным тэнісе 16 каманд, якія прадстаўляюць у тым ліку тэлекампаніі, інфармагенцтвы, музычныя групы (Nuteki, Litesound, NaviBand), і нават гімнастка Меліціна Станюта аспрэчылі перамогу ў бліцтурніры.

Перамаглі Павел Капуцкі і Дзмітрый Цітоў з Агенцтва тэленавін. Віншеум! Падарункавы сертыфікат на 500 рублёў, які дастаўся камандзе Белтэлерадыёкампаніі, адправіцца ў брэсцкую школу настольнага тэніса, дзе займаюцца дзеці з абмежаванымі магчымасцямі.