Беларусь адзначае Міжнародны алімпійскі дзень

3 июня 2017

Спартыўныя акцыі сёння праходзяць па ўсёй краіне. У свята багатая - амаль 70-гадовая гісторыя. Рух падтрымалі і рэгіёны. А цэнтрам алімпійскага дня стаў Мінск.

У сталічным парку імя Горкага працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі (прамое ўключэнне). Тут арганізавана 25 спартыўных пляцовак, пачынаючы з папулярных футбола, баскетбола, гандбола і заканчваючы керлінгам, амерыканскім футболам і гольфам. Летась у алімпійскім дні ўдзельнічалі каля трох тысяч чалавек.

Сёлета, па адчуваннях, лічбы супастаўныя, хоць дакладнай статыстыкі яшчэ няма. Афіцыйна алімпійскі - гэта 23 чэрвеня, але ніякай супярэчнасці няма: краіны могуць самі выбіраць дату. Беларусь прымеркавала святкаванні да Міжнароднага дня абароны дзяцей. 3-га чэрвеня выбралі таксама Малдова, Украіна і Літва. Усе ўдзельнікі атрымліваюць падарункі: майкі, кепкі, бранзалеты, значкі з алімпійскай сімволікай. Гэта, вядома, не сапраўдныя Алімпійскія гульні, але спаборніцкі дух у паветры лунае. На некаторых пляцоўках барацьба разлютаваная.

Для ўдзельнікаў дзейнічае дрэс-код: красоўкі. У асноўным тут сабраліся дзеці. Уцягванне ў заняткі спортам - адна з асноўных задач цяперашняга алімпійскага дня. Пасля спаборніцтваў дзеткі атрымаюць інфармацыю, дзе можна прадоўжыць заняткі на больш сур'ёзным узроўні.

Кагосьці трэнеры ўжо, што завецца, узялі на карандаш. Зараз у дзяцей летнія канікулы, але ўжо ў верасні ў спартыўных секцыях чакаецца прыток пачаткоўцаў. Так што, не выключаю: гэты алімпійскі дзень праз 15-20 гадоў дасць свой плён у выглядзе алімпійскіх прызёраў.