Беларусь - Нарвегія на "Беларусь 5" у 20:15

19 января 2016

На чэмпіянаце Еўропы па гандболе, які прымае Польшча, завершаны другі тур у групах C і D. Расія атрымала першую перамогу, абгуляўшы Венгрыю, 27:26. У гэтай жа групе Данія мацнейшая за Чарнагорыю - 30:28 і ўжо ў наступным раўндзе. У квартэце C Славенія падзяліла ачкі з Іспаніяй - 24:24, Германія выйграла ў Швецыі - 27:26.

Сёння правядуць трэці матч на турніры беларусы. У 20:15 каманда Юрыя Шаўцова пачне сустрэчу супраць нарвежцаў. Для выхаду ў наступны этап нашай зборнай трэба абгуляць саперніка. Зрэшты, і ў выпадку паражэння ёсць шанц прайсці далей. Для гэтага трэба, каб Харватыя зламала супраціўленне ісландцаў. Прамая трансляцыя сустрэчы Беларусь - Нарвегія на "Беларусь 5" у 20:15.