Зборная Беларусі па футболе не ўтрымала перамогу над Літвой у гасцявым паядынку Лігі нацый С. Каманда Міхаіла Мархеля прапусціла першай, але ў другім тайме Віталь Лісаковіч спачатку сам забіў з пенальці, а потым асісціраваў Аляксандру Сачыўка. Зрэшты, літоўцы адыграліся, 2:2. У другім матчы нашай групы Казахстан і Албанія не забівалі, 0:0. Пасля трох тураў ва ўсіх каманд па 4 ачкі. У сераду беларусы на мінскім стадыёне "Дынама" пазмагаюцца з Казахстанам.
Беларусь не змагла абгуляць Літву ў гасцявым паядынку Лігі нацый
12 октября 2020













