Беларусь знаходзіцца ў прадчуванні вялікай гульні

27 августа 2015

А зараз футбол. Беларусь знаходзіцца ў прадчуванні вялікай гульні БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. Але пра гэта крыху пазней, а пакуль пра іншы наш клуб - мінскае "Дынама", якое з хвіліны на хвіліну ў Аўстрыі пачне паядынак у адказ супраць мясцовага "Зальцбурга". Матч вельмі важны - пераможца двухраўндавага супрацьстаяння атрымае права згуляць у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Гэта абяцае пэўны прэстыж, а таксама нядрэнныя фінансавыя бонусы. У беларусаў добрыя шанцы - дома яны выйгралі ў аўстрыйцаў 2:0. Пра тое, якую тактыку выберуць нашы сёння, спытаемся ў каментатара Паўла Баранава, які будзе распавядаць пра футбол на тэлеканале "Беларусь 2" (відэа).

Матч "Зальцбург" - "Дынама" на "Беларусь 2". Пачатак трансляцыі ў 21:30.