Беларусь на турніры Australian Open прадставяць 3 дзяўчыны і 2 хлопцы

5 февраля 2021

У Мельбурне прайшла жараб'ёўка першага ў сезоне тэніснага мэйджара - Australian Open. Беларусь на турніры прадставяць 3 дзяўчыны і 2 хлопцы. Сапернікі нашых тэнісістаў па 1/64-й фіналу - на вашых экранах.

Складаней усяго ў першым крузе будзе Аляксандры Сасновіч - яна згуляе з 23-й ракеткай свету Анет Кантавейт. Australian Open стартуе 8 лютага.