Беларусь, Літва і Польшча плануюць правесці мужчынскі чэмпіянат Еўропы па гандболе

19 Лютага 2019

Гандбольныя федэрацыі Беларусі, Літвы і Польшчы плануюць сумесна правесці мужчынскі чэмпіянат Еўропы 2026 года. Заяўку днямі бакі накіруюць у Еўрапейскую федэрацыю гандбола. Сёння ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя, дзе прадстаўнікі гандбольных структур выказалі жаданне правесці буйны турнір. Пераможца аб’явяць у 2021 годзе.

Анджэй Красніцкі, кіраўнік Польскай федэрацыі гандбола: "Мы ўчора падпісалі пратакол намераў. Я вельмі рады, што разам з нашымі сябрамі з Беларусі і Літвы мы хочам арганізаваць турнір. Мы разам будзем рабіць усё, каб здарылася так, як мы хочам. Я жадаю, каб гэта было фантастычнае свята для нашых балельшчыкаў, для нашых краін".

Уладзімір Канаплёў, старшыня Беларускай федэрацыі гандбола: "Тое, што мы калісьці былі ў адной дзяржаве, я думаю, гэта павінна не тое каб палітычна, але эмацыянальна мець сваё месца. Мы ўжо добра ведаем еўрапейцаў, ведаем, як яны рэагуюць на розныя краіны. Не ўтойваю, да нас - да трох краін - ва ўсіх нармальнае стаўленне. Я думаю, што сёння-заўтра заяўкі пойдуць на Еўрапейскую федэрацыю".

Польшча прымала "Еўра-2016" па гандболе і зарэкамендавала сябе найлепшым чынам, што таксама павінна станоўча адбіцца пры разглядзе заяўкі ў Еўрапейскую федэрацыю гандбола. Яшчэ адзін плюс - геаграфічнае размяшчэнне краін. У Беларусі правядзенне матчаў плануецца ў Мінску і Брэсце.

 


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя