Беларусь або Славакія. Хто захавае прапіску ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса?

27 октября 2018

Хто застанецца ў першай групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса? Адказ на гэтае пытанне балельшчыкі зборнай Беларусі даведаюцца ўжо сёння. Пакуль у матчы другога раўнда плэй-оф паміж нашай камандай і Славакіяй нічыя 1:1. Першымі на корт выйдуць Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі. У парным матчы яны сустракаюцца з Марцінам Кліжанам і Філіпам Палашакам. Затым два адзіночныя паядынкі: Марцін Кліжан згуляе з першай ракеткай Беларусі Ягорам Герасімавым, і завершаць дуэль 17-гадовы дэбютант Аляксандр Згіроўскі і Норберт Гомбаш. У 14:00 прамая трансляцыя са Славакіі пачнецца на тэлеканале "Беларусь 5".