Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе

19 мая 2017

Пачнём выпуск з галоўнай навіны дня. Беларусь і Латвія прымуць чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе. Інтрыга вырашылася ў Кёльне. Галасаванне прайшло на штогадовым кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакея.

Сумесная заяўка Беларусі і Латвіі атрымала перамогу над Фінляндыяй. Барацьба атрымалася ўпартай - спатрэбіўся нават другі тур. У выніку з перавагай 55 на 52 галасы святкуюць Мінск і Рыга.

За галасаваннем прама з Кёльна сачыў наш карэспандэнт Станіслаў Ліпскі (па тэлефоне).

Ужо вядомыя дакладныя даты. Планетарны форум пройдзе з 7 па 23 мая.

У балельшчыкаў не будзе праблем з перасячэннем мяжы. Замест віз дазволам на ўезд у Беларусь стане білет на матч.

Слоган будучага чэмпіянату тут як нельга дарэчы: "Запал. Без меж". Такі вопыт паспяхова прымяняўся ў 2014 годзе падчас першага для нашай краіны чэмпіянату свету па хакеі. Плануецца, што з нашага боку для хакейнага свята будзе задзейнічана 15-тысячная "Мінск-Арэна".

Астатняя інфраструктура для спартыўнага свята таксама цалкам гатовая - яшчэ свежыя ўспаміны ў балельшчыкаў ад феерычнага турніру, які ўсталяваў рэкорд па наведвальнасці. Зазначым, што галоўныя матчы турніру - паўфіналы і фінал - пройдуць менавіта ў Мінску. У Рызе адбудуцца паядынкі групавога раўнда і чвэрцьфінал.