Беларусь і Фінляндыя ўжо ў фінале

6 января 2016

Беларусь - Фінляндыя. Так выглядае афіша фіналу XII Каляднага турніру па хакеі сярод аматараў на прыз Прэзідэнта нашай краіны. У другім туры гаспадары лёду ў цяжкім паядынку выйгралі ў славакаў з лікам 4:3, а хакеісты з краіны Суомі разграмілі шведаў 10:1. Нават калі здарыцца цуд і беларусы і фіны пацерпяць паражэнне ў сённяшніх матчах, то па дадатковым паказчыку (гэта вынікі асабістых сустрэч) яны абыдуць сваіх канкурэнтаў. Фінал Каляднага турніру пройдзе на "Чыжоўка-Арэне" 7 студзеня. Пачатак матча а 19-й гадзіне. У гадзіну дня пачнецца сустрэча прэтэндэнтаў на бронзу.

У перадапошні дзень турніру завяршаецца групавая стадыя. На малой арэне "Чыжоўкі" спачатку згуляюць Германія і Швецыя. Вечарам на гэты ж лёд выйдуць Расія і Фінляндыя.

На галоўнай пляцоўцы спарткомплексу днём Швейцарыя пазмагаецца са Славакіяй. А 19-й гадзіне гаспадары праэкзаменуюць гасцей з ААЭ.