Беларусь гатовая правесці чэмпіянат свету па хакеі - 2021 і гарантаваць бяспеку ўдзельнікам і балельшчыкам

11 ноября 2020

Беларусь гатовая правесці чэмпіянат свету па хакеі ў 2021 годзе і гарантаваць пры гэтым бяспеку ўдзельнікам і балельшчыкам. Як сёння адзначыў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму, заклікі да байкоту безгрунтоўныя. Зараз наша краіна разглядае розныя формы чэмпіянату, у тым ліку правядзенне яго цалкам на тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, найважнейшы фактар, які ўплывае на масавыя мерапрыемствы, - гэта эпідсітуацыя.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі хакея на пасяджэнні распавёў аб білетнай праграме, якая распрацавана для балельшчыкаў: кожны беларус зможа набыць білеты на матчы чэмпіянату па паніжаных цэнах. Па словах Баскава, наша федэрацыя знаходзіцца ў кантакце з Міжнароднай федэрацыяй хакея, якая стварыла групу экспертаў для ацэнкі сітуацыі. І ў найбліжэйшы час чакаецца даклад аб яе працы. Сам жа Баскаў эмацыйна адрэагаваў аб закліку да байкоту форуму.

Нагадаем, Беларусь і Латвія атрымалі права правесці чэмпіянат свету ў маі 2021 года. Прычым, яго галоўныя паядынкі запланаваныя на "Мінск-Арэне".