Беларусь гатова правесці чэмпіянат свету па хакеі ў любы час

12 января 2021
Пра спорт і палітыку ішла размова на сустрэчы прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Міжнароднай федэрацыі хакея.

А. Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакея

Сустрэча з Ренэ Фазелем у графіку кіраўніка дзяржавы нікога не здзівіла – размова была патрэбная. Як вядома, Беларусь разам з Латвіяй атрымала права прыняць чэмпіянат свету па хакеі сёлета. Апошнім часам усё больш інсінуацый  вакол маючага  адбыцца першынства. Добра б толькі каранавірусныяе рызыкі! Чэмпіянату яшчэ спрабуюць надаць палітычную афарбоўку, гаворачы пра перанос. 

І наш прэзідэнт, і госць адзіныя ў тым, што спорт павінен аб'ядноўваць народы, а не раз'ядноўваць. 

У Мінску разумеюць маштаб несправядлівага націску на Міжнародную федэрацыю хакея. На сустрэчы прагучала галоўнае: Беларусь гатова правесці хакейны чэмпіянат у любы час, як заўсёды звышадказна падыходзячы да арганізацыі глабальных форумаў.