Беларусь гатовая да чэмпіянату свету па хакеі амаль на 70%

19 декабря 2013

Пра гэта заявіў намміністра спорту і турызму Чэслаў Шульга, калі наведваў абноўленую залу чакання чыгуначнага вакзала ў Мінску. Кіраўніцтва міністэрстваў пабывала на дзясятку сталічных аб'ектаў і зрабіла свае высновы.


Рэпартаж Улады Карніцкай. Англійскую за некалькі месяцаў. Андрэй Буцько - адзін з трыццаці працаўнікоў чыгункі, які вучыў замежную мову на спецыяльных курсах гэтай восенню. Малады чалавек гаворыць, што веданне моў і ў жыцці справа патрэбная, але падчас чэмпіянату свету па хакеі гэта рэальна неабходна.


Толькі за гэты месяц моўны бар'ер паміж гасцямі чэмпіянату свету па хакеі і супрацоўнікамі пераадолелі некалькі дзясяткаў дыктараў, касіраў і насільшчыкаў. Наколькі ў цэлым гатовы сталічны аўтавакзал да сустрэчы вялізнай колькасці хакейных балельшчыкаў, сёння ацэньвалі асабіста ўдзельнікі калегіі галоўнага спартыўнага ведамства краіны. Правесці пасяджэнне ў незвычайным выязным фармаце вырашылі для таго, каб на ўласныя вочы ўбачыць, што ўжо зроблена і што яшчэ трэба зрабіць.


Пачаўшы з вакзала, за некалькі гадзін чыноўнікі паспелі наведаць сталічныя кафэ, адну з мінскіх гасцініц і інфармацыйна-турыстычны цэнтр. Маршрут, як гавораць, пракладалі па шляху звычайных турыстаў. А крыху пазней абмеркавалі ўбачанае ўжо ў больш звыклым для традыцыйнай калегіі становішчы - у сценах Мінспорту і турызму.


Чэслаў Шульга, намеснік міністра спорту і турызму Беларусі: Мы разглядаем мерапрыемства чэмпіянат свету як інвеставанне ў нашу будучыню ў частцы развіцця як унутранага, так і міжнароднага турызму. Тое, што сёння зробім, будзе потым працаваць не адзін год.


Пашырыць каляндар турыстычных мерапрыемстваў на час чэмпіянату - адна з асноўных задач, якія ставіць сёння Мінспорту і турызму. Для гэтага, не выключаюць у ведамстве, самыя масавыя і каларытныя беларускія мерапрыемствы могуць быць перанесеныя на май.


Адна з ініцыятыў, якая прагучала ў Міністэрстве спорту і турызму, абвясціць 2014 годам гасціннасці. І менавіта на чэмпіянаце свету па хакеі ў беларусаў будзе магчымасць сустрэць гасцей у лепшых нацыянальных традыцыях.