Яркага і дзейснага футбола чакаем і ад нашай зборнай. Напярэдані матча кваліфікацыі на чэмпіянат Еўропы "Беларусь - Германія" галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка настроены браць ачкі на хатняй арэне. Зараз вырашаецца пытанне са стартавым саставам. Ён стане вядомы заўтра. Нагадаем, немцы прыехалі без свайго галоўнага трэнера. Іаахім Леў быў шпіталізаваны з-за траўмы проста падчас трэніроўкі.
Такім чынам, сустрэча "Беларусь - Германія" адбудзецца заўтра на "Барысаў-Арэне". Пачатак матча ў 21:45. "Беларусь 5" пачне прамую трансляцыю ў 21:20.
"Беларусь - Германія" заўтра ў 21:20 на "Беларусь 5"
7 июня 2019