Беларусь бярэ першы медаль на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў Берліне

7 августа 2018
У спартыўнай хадзьбе на 50 кіламетраў Дзмітрый Дзюбін паказвае трэці час - 3 гадзіны 47 хвілін 59 секунд. Для беларуса - гэта асабісты рэкорд! Увечар у 19:45 стартуе фінал у кідальнікаў молата, дзе выступяць Іван Ціхан і Павел Барэйша. Прамая трансляцыя з Берліна на "Беларусь 5".