"Беларусь 5" вядзе прамую трансляцыю чацвёртага этапа Кубка свету па біятлоне ў Аберхофе

10 января 2019

У Аберхофе праходзіць чацвёрты ў сезоне этап Кубка свету па біятлоне. Прамую трансляцыю гонкі вядзе тэлеканал "Беларусь 5". У жаночай спрынтарскай гонцы на 7 з паловай кіламетраў за беларускую каманду выступаюць 5 спартсменак - алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана Ірына Крыўко і Дынара Алімбекова, а таксама Ірына Кручынкіна, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч. Да гэтай хвіліны Крыўко ўжо фінішавала, яна была дакладная на агнявых межах, Дынара Алімбекова таксама закрыла ўсе мішэні.