"Беларусь 5" сёння ў простым эфіры пакажа сустрэчу "Хофенхайма" з "Манчэстэр Сіці"

2 октября 2018

Футбольная Ліга чэмпіёнаў вяртаецца. Восем гарадоў сёння прымуць галоўны клубны турнір Еўропы. У 8 вечара пачнуцца паядынкі ў Германіі і Італіі. "Хофенхайм" пазмагаецца з "Манчэстэр Сіці". А "Ювентусу" будзе супрацьстаяць "Янг Бойз". Сустрэчу немцаў і англічан у прамым эфіры пакажа "Беларусь 5"

А адразу пасля яе ў 21:50 спартыўны канал прапаноўвае анлайн гульнявога дня. Цікавым будзе матч у Маскве. ЦСКА беларуса Віктара Ганчарэнкі пазмагаецца з мадрыдскім "Рэалам". 

Нагадаем, з гэтага сезона агляды ўсіх гульняў галоўнага турніру Старога Свету можна знайсці на нашым сайце tvr.by.