"Беларусь 5" прадоўжыць паказ першых паядынкаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

19 февраля 2020
Спартыўны канал сёння прадоўжыць  паказ першых паядынкаў 1/8 фіналу футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У госці да "Тотэнхема" прыедзе "Лейпцыг". Ці атрымаецца Жазэ Маўрынья перапыніць прыкрую для сябе статыстыку - апошні раз у плэй-оф яго каманда перамагала 6 гадоў назад. Прамая трансляцыя матча са стадыёна "Тотэнхем" пачнецца ў 22:45. У другім паядынку дня "Аталанта" прыме "Валенсію".