"Беларусь-5" пачынае паказ цыкла "Легенды сусветнага спорту"

9 апреля 2018

Заўтра "Беларусь-5" пачынае паказ цыкла "Легенды сусветнага спорту". Гэта дакументальны аповяд аб атлетах, камандах і клубах, якія дасягнулі вяршынь на міжнароднай арэне. Праект закліканы распавесці тэлегледачам аб першых поспехах, узмоцненых трэніроўках, сіле волі і цярністым шляху да залатых медалёў і жаданых кубкаў. Акцэнт - на невядомых эпізодах і фактах.

Першая серыя будзе прысвечаная галандскаму футболу і выйдзе ў эфір 10 красавіка ў 21:00.