"Беларусь 5. Інтэрнэт" пакажа ў прамым эфіры паядынак з удзелам А. Сабаленкі

8 января 2021

Зусім хутка на корты тэніснага турніру ВТА ў Абу-Дабі ў рамках 1/16 фіналу выйдзе першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка, а тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт" пакажа паядынак з яе ўдзелам у прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў прыблізна ў 13 гадзін. Саперніца беларускі - прадстаўніца Аўстраліі Айла Тамляновіч. Таксама ў вячэрнім эфіры "Беларусь 5" пасля насычанай дзённай спартыўнай праграмы - паўтор паядынку, пачатак у 21:45. Нагадаем, напярэдадні, акрамя Арыны Сабаленкі, паспяхова год пачала і Аляксандра Сасновіч, якая таксама прабілася ў 1/16 фіналу спаборніцтваў у Абу-Дабі.