"Беларусь 5" рыхтуецца адсвяткаваць свой першы юбілей

7 сентября 2018

У кастрычніку галоўнаму спартыўнаму каналу краіны споўніцца 5 гадоў. І ўжо ў гэтым сезоне ў эфірнай сетцы - новыя праекты. Акрамя таго, глядач пасродкам выязных студый стане нашмат бліжэйшы да спартыўнай падзеі, знаходзячыся нават ля тэлеэкрана. Таксама творчы калектыў пятай кнопкі анансуе тэнісны праект "Матч-пойнт", але пры гэтым захоўвае інтрыгу.

Павел Булацкі, дырэктар дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5": "У новым сезоне "Беларусь 5" парадуе гледачоў. Мы запускаем новую праграму - тэнісную. "Матч-пойнт". І будзе яна звязаная з поспехам нашых дзяўчат на ВТА і турнірах "Вялікага шлема". На шматлікіх спартыўных арэнах з'явяцца студыі тэлеканала "Беларусь 5". І галоўны сюрпрыз мы падрыхтавалі да свайго пяцігоддзя. Гэта будзе грандыёзна і цікава".

Ужо ў нядзелю - 9 верасня - на "Беларусь 5" стартуе другі сезон шоу па спартыўных танцах "Пара па парах". Усе падрабязнасці сёння ў "Панараме".