Беларусь 1" у 15:45 пакажа паўтор цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Рыа

6 августа 2016

Для тых, хто не змог паглядзець маляўнічае шоу ў прамым эфіры, "Беларусь 1" сёння ў 15:45 пакажа паўтор цырымоніі адкрыцця Алімпіяды ў Рыа. А кожны вечар адразу пасля "Панарамы" мы будзем радаваць вас самымі цікавымі момантамі летніх Гульняў у "Дзённіках Алімпіяды".