Бегуноў Мінскага паўмарафона заклікаюць стаць удзельнікамі дабрачыннай акцыі

21 августа 2018

Для ўдзелу у Мінскім паўмарафоне ўжо зарэгістраваліся больш за 15 тысяч бегуноў. Больш за 1000 заявак падалі спартсмены з 40 краін свету. Летась, для параўнання, на старт выйшлі 770 лёгкаатлетаў з далёкага і блізкага замежжа. Паводле папярэдніх падлікаў, рэкорднай будзе і агульная колькасць бегуноў, арганізатары падрыхтавалі 35 тысяч медаляў. Дарэчы, рэгістрацыя на некаторыя дыстанцыі ў хуткім часе можа быць закрыта.

Падчас падрыхтоўкі да Мінскага паўмарафону бегуноў заклікаюць стаць удзельнікам дабрачыннай акцыі і падтрымаць адзін з чатырох праектаў - каманду "Крылы анёлаў", SOS- Дзіцячыя вёскі, фонд "Шанс" або Беларускі дзіцячы хоспіс.

Азнаёміцца з іншымі праектамі можна сайце дабрачыннай акцыі - blagozabeg.by