"Баер" перайграў "Вердэр" у 26-м туры Бундэслігі

19 мая 2020
Паядынкам "Вердэра" і "Баера" была падведзеная рыса пад 26-м турам адноўленай Бундэслігі. Гаспадары, якія знаходзяцца ўнізе турнірнай табліцы, саступілі саперніку, які ідзе на пятым месцы, з лікам 1:4. Дублем у складзе пераможцаў адзначыўся Кай Хаверц. Узначальвае турнірную табліцу "Баварыя", дагнаць якую спрабуюць абедзве "Барусіі" - з Дортмунда і Менхенгладбаха. Адставанне ад лідара 4 і 6 ачкоў адпаведна.