"Баварыя" выйграла Суперкубак УЕФА

25 сентября 2020
Чарговы трыумф нямецкай машыны. Мюнхенская "Баварыя" ўслед за Лігай чэмпіёнаў стала ўладальнікам і Суперкубка УЕФА. Напярэдадні на "Пушкаш Арэне" ў Будапешце каманда Ханса-Дытэра Фліка перамагла ўладальніка Кубка Лігі Еўропы "Севіллю" 2:1. На гол з пенальці Лукаса Акампаса "Баварыя" адказала двойчы: забівалі Леон Гарэцка з перадачы Роберта Левандоўскі і Хаві Мартынес ужо ў першым дадатковым тайме. Такім чынам, мюнхенцы другі раз у гісторыі сталі ўладальнікамі суперкубка. На рахунку андалузцаў 1 падобны трафей.