БАТЭ заўтра прыме грэчаскі ПАОК

3 октября 2018

Аляксандр Глеб можа дапамагчы барысаўскаму БАТЭ ў матчы другога тура групавога этапу футбольнай Лігі Еўропы. Чэмпіён Беларусі заўтра прыме грэчаскі ПАОК. Сапернік у першай сустрэчы турніру саступіў "Чэлсі" 0:1. Барысаўчане ж адолелі венгерскі "Відзі" 2:0.

Матч БАТЭ - ПАОК адбудзецца ў чацвер у 22:00. Пасля сустрэчы мінскіх балельшчыкаў даставіць у сталіцу бясплатная электрычка.