БАТЭ завяршае выступленне ў Лізе Еўропы

18 сентября 2020
Скончылі еўракубкавую кампанію, ледзь пачаўшы. БАТЭ пакідае Лігу Еўропы пасля гасцявога паражэння ад сафійскага ЦСКА - 0:2. Прычым яшчэ да таго, як балгары адкрылі лік, Міліч не рэалізаваў пенальці. У нядзелю барысаўчан чакае паядынак чэмпіянату Беларусі са "Слуцкам". А вось пакуль яшчэ дзеючы чэмпіён краіны брэсцкае "Дынама" сёння даведаецца саперніка па плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.