БАТЭ заключыў кантракт з харвацкім абаронцам Якавам Філіпавічам

20 марта 2020
Футбольны клуб БАТЭ заключыў кантракт з 27-гадовым харвацкім абаронцам Якавам Філіпавічам. Наконт  гэтага інфармуе афіцыйны сайт барысаўчан. Да пераезду ў Беларусь Філіпавіч выступаў за харвацкі "Інтэр" і бельгійскі "Локерэн", адкуль пайшоў у якасці свабоднага агента. За тры гады ў гэтай камандзе харват правёў 84 матчы. Абаронца стаў чацвёртым навічком БАТЭ ў 2020 годзе. Раней састаў барысаўчан папоўнілі Павел Няхайчык, Аляксандр Валадзько і Боян Насціч. Трансфернае акно ў Беларусі будзе адкрыта  да 3 красавіка.