БАТЭ выходзіць у асноўны раўнд Лігі чэмпіёнаў

27 Жніўня 2014

Барысаўскі БАТЭ чацвёрты раз у гісторыі выходзіць у асноўны раўнд самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы - Лігі чэмпіёнаў. Пры запоўненых трыбунах Барысаў-Арэны жоўта-сінія ў матчы ў адказ плей-оф з лікам 3:0 разграмілі Слован з Браціславы. Нагадаем, у першай сустрэчы каманды разышліся мірам 1:1. У Барысаве аўтарамі забітых мячоў сталі Міхаіл Гардзяйчук, Сяргей Крывец і Віталь Радзівонаў.


Хто будзе сапернікам па группе, барысаўскі БАТЭ даведаецца ўжо заўтра. У чацвер у Монтэ-Карла пройдзе жараб'ёўка групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў.