БАТЭ насуперак букмекерам перамог на выездзе польскі "Пяст"

18 июля 2019

Барысаўскі БАТЭ атрымаў перамогу ў паядынку  ў адказ першага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Барысаўчане сустракаліся з мясцовай камандай "Пяст". Пачыналася ўсё для беларусаў  не вельмі пазітыўна - на 21-й хвіліне лік адкрылі гаспадары. На 81-й хвіліне паўабаронца  барысаўчан Эрвейн Мукам бліскуча выканаў пенальці і аднавіў парытэт. І літаральна праз некалькі  хвілін з перадачы Стасевіча са стандарту галавой мяч у вароты "Пяста" адправіў Захар Волкаў  - 2:1. Такім чынам, чэмпіён Беларусі выходзіць у другі раўнд кваліфікацыі і працягвае сваю барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў.