БАТЭ за крок ад выхаду ў групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў

6 августа 2015

Футбольны клуб БАТЭ за крок ад выхаду ў групавую стадыю самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы. Напярэдадні позна вечарам каманда Аляксандра Ермаковіча ў матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда на "Барысаў-Арэне" прымала венгерскі "Відэатон" і дзякуючы голу Неманьі Нікаліча напрыканцы сустрэчы вырвала перамогу, 1:0. У першай гульні была нічыя - 1:1. 

Барысаўчане крочаць у раўнд плэй-оф кваліфікацыі. Жараб'ёўка пройдзе ў пятніцу. Зрэшты, нават у выпадку паражэння БАТЭ будзе гуляць восенню, бо чэмпіён Беларусі ўжо гарантаваў сабе як мінімум групавую стадыю другога па значнасці турніру - Лігі Еўропы.