БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў!

27 августа 2015

Сербскія балельшчыкі не паказалі абяцанай сілы. Як і гульцы "Партызана", якія што б там ні было хацелі абгуляць барысаўскі БАТЭ. Шматразовы чэмпіён Беларусі ўжо пяты раз выступіць сярод элітных клубаў Еўропы. "Партызан" не кінуўся ў атаку са стартавым свістком, і менавіта бляклая гульня сербаў дазволіла барысаўчанам адкрыць лік на 25-й хвіліне - гэта зрабіў Ігар Стасевіч. Адзначым, што ўжо ў пачатку гульні праз траўмы каманды пазбавіліся сваіх лідараў: БАТЭ - Віталя Радзівонава, а "Партызан" - Валерыя Бажынава. На жаль, у другім тайме Сяргей Чэрнік прапусціў двойчы, прычым першы гол пасля адскоку ад свайго абаронцы,1:2. Дзякуючы хатняй мінімальнай перамозе "жоўта-сінія" праходзяць далей. Жараб'ёўка асноўнай стадыі Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ўжо сёння, і яе змогуць убачыць гледачы тэлеканала "Беларусь 5". Пачатак прамой трансляцыі ў 18:45.