БАТЭ ў чацвёртым туры Лігі Еўропы прайгравае "Чэлсі" 0:1

9 ноября 2018

Барысаўскі БАТЭ ў чацвёртым туры футбольнай Лігі Еўропы прайгравае самаму знакамітаму саперніку ў розыгрышы турніру - лонданскаму "Чэлсі" - 0:1. Адзіны мяч быў забіты на старце другога тайма. Аліўе Жыру не пашкадаваў сваю прычоску і барысаўскую абарону. А на апошніх секундах за гасцей згуляла штанга, што не дазволіла звесці матч унічыю. У англічан - чацвёртая перамога і 12 ачкоў, яны датэрмінова выйшлі ў плэй-оф. У 15-разовага чэмпіёна Беларусі засталося 3 ачкі.