Барысаўскі БАТЭ ў перанесеным матчы 16-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе на выездзе згуляе з магілёўскім "Дняпро". Сапернікі жоўта-сініх - адны з аўтсайдараў бягучага турніру. З 24 ачкамі магіляўчане займаюць 13-ае месца. БАТЭ ж усё яшчэ не страчвае надзеі дагнаць брэсцкае "Дынама", якое зараз лідзіруе. У скарбонцы каманды Аляксея Багі 58 балаў, што на 9 менш, чым у брастаўчан. Прамая трансляцыя паядынку "Дняпро" - БАТЭ пачнецца на "Беларусь 5" у 19:20.













