БАТЭ згуляе з казахстанскім Шахцёрам

24 июня 2013
Такія вынікі жараб'ёўкі другога раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў, якая прайшла сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. У складзе саперніка барысаўчан, нагадаем, выступае беларускі нападаючы Ігар Зяньковіч. Сталічнае Дынама, якое выступае ў Лізе Еўропы, пачне барацьбу на турніры матчамі з літоўскім Круоя. Пакуль чакаюць сваіх сапернікаў Шахцёр і Мінск.