БАТЭ - салігорскі "Шахцёр" у 16:50 на "Беларусь 5"

16 июня 2019

У 16:50 на спартыўным канале глядзіце цэнтральны матч 11-га тура першынства Беларусі па футболе. У Барысаве дзеючы чэмпіён - БАТЭ - згуляе з сярэбраным прызёрам мінулага розыгрышу - салігорскім "Шахцёрам". Каманды, дарэчы, дзеляць другое і трэцяе месцы ў цяперашнім першынстве і маюць у актыве па 24 ачкі. Вышэй толькі "Дынама-Брэст" на 2 балы.