У табліцы чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ скарачае адставанне ад Шахцёра да аднаго бала. Напярэдадні каманда Віктара Ганчарэнкі на сваім полі разграміла гарнякоў, 4:0. Адрозніліся Бага, Паўлаў і двойчы Крывец.
Сенсацыя тура грымнула ў Мазыры. Мясцовая Славія адолела трэцюю каманду табліцы - Дынама-Мінск, 3:2. Хлопцы Юрыя Малеева па-ранейшаму на апошнім месцы, але ад 11-ай каманды - Нафтана - адстаюць усяго на адно ачко. Навапалачане сёння будуць змагацца з Мінскам.














