БАТЭ - зноў лепшая каманда Беларусі

26 ноября 2017

Горача на гэтым тыдні было не толькі на палітычным полі, але і на футбольным. Фінішны адрэзак у нацыянальным чэмпіянаце падарыў нейтральнаму гледачу небывалую інтрыгу, а балельшчыкаў "Дынама", "Шахцёра" і БАТЭ трымаў у напружанні. Да апошняга тура імя лепшай каманды Беларусі - 2017 вядома не было.

Тры пункты на карце краіны прыцягвалі ўвагу перш за ўсё. Гродна - куды адправіўся "Шахцёр", Віцебск - дзе завяршала сезон "Дынама", і Гарадзея - яна стала цэнтрам беларускага футбола. Інтрыга, якая жыла да апошняй хвіліны, крах чаканняў і пераможнае пахмелле - у нашым наступным матэрыяле (відэа).