БАТЭ сёння згуляе ў Лондане з "Чэлсі"

25 октября 2018

Чэмпіён Беларусі па футболе БАТЭ сёння сустрэнецца ў Лондане з адным з найлепшых клубаў Старога Свету "Чэлсі" ў рамках трэцяга тура Лігі Еўропы. У сталіцу Вялікабрытаніі адправіўся 21 футбаліст. З-за траўм барысаўчанам не дапамогуць абаронца Неманья Мілунавіч і нападаючы Міхаіл Гардзяйчук. А вось паўабаронца Аляксандр Глеб, які выступаў за лонданскі "Арсенал", разлічвае выйсці на газон "Стэмфард Брыдж" у складзе БАТЭ. У гаспадароў, дарэчы, з-за пашкоджання матч можа прапусціць Эдэн Азар.

Матч "Чэлсі" - БАТЭ ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5", пачатак у 21:45. З квартэта ў плэй-оф выйдуць дзве лепшыя каманды. Беларусы пакуль на трэцім радку, уступаючы "Чэлсі" і ПАОКу.